Тэматычная выстаўка майстроў народнага аматарскага аб'яднання "Гарадзенскі каларыт"

наследие-жаваранки-3

15 красавіка ў 16.00 у Цэнтры рамёстваў "Спадчына" адкрыецца выстаўка народнага аматарскага аб'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт" - Веры Генюш і Святланы Круглаполавай. Назва выставы "Жавароначкi, прыляцiце" гучыць па вясенняму i настройвае на аптымiстычны лад.

Святлана Круглаполава - майстар традыцыйнай глiнянай цацкi. У лепцы і дэкарыраванні выкарыстоўвае як традыцыйныя спосабы (малачэнне, абвар, глазураванне), так і сучасныя матэрыялы, напрыклад, роспіс акрылам.

Вера Генюш прапануе сваю калекцыю выцінанкі. У яе экспазіцыі прадстаўлена каля 50 работ. Асабліва ярка на ажурных карцінах перададзена прырода. Сярод упадабаных для выцінанак матываў найболей часта сустракаюцца кветкі. Можна ўбачыць выявы птушак, звяроў і чалавека. А таксама ўнікальныя вырабы, якія не маюць аналагаў. Яны непаўторныя, як лініі на руках чалавека.

Выстаўка працягнецца па 3 мая 2022.

Пролистать наверх