Выстава “Партрэты рэчаў”
Выстава “Партрэты рэчаў” рэалізавана з нагоды 55-годдзя Гродзенскай выставачнай залы і ўключае мастацкія работы гродзенскіх творцаў, у якіх праз выявы звычайных прадметаў глыбока раскрываецца не толькі ўнутраны свет асобы мастака, але часта і духоўная напоўненасць і рэальныя сведчанні цэлай эпохі.
Экспазіцыя прадстаўляе працы з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, з прыватных калекцыі і асабістых зборах гродзенскіх мастакоў.