Філіял Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры "Гродзенская выставачная зала" адкрывае выставу з 13 студзеня - V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае”.
У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал, створаныя за апошнія тры гады.
Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады напрыканцы года ў лістападзе праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю ГА “БСМ”, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
У экспазіцыі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.
Запрашаем на выставу!
Дата: 13 студзеня;
Час: штодня з 9:00 да 20:00;
Адрас: г. Гродно, вул. Ажэшка, 38.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 3,00 р.
Студэнты, навучэнцы - 2,50 р.
Школьнікі - 1,50 р.
Дзеці да 7 гадоў, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАВ - бясплатна.
Тэлефоны для даведак:
+375295497905
+375152622982