Адкрыты гарадскi конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Велікодная вярба»

Мэты і задачы Конкурсу

  • Адраджэнне, захаванне і папулярызацыя традыцыйнай культуры Гарадзеншчыны па вырабу велікодных вербаў і выцінанкі;
  • Папулярызацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гарадзеншчыны;
  • Павышэнне цікавасці да традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці, пашырэнне ведаў аб народных традыцыях, святах;
  • Садзейнічанне творчай самарэалізацыі таленавітых майстроў, дзяцей і моладзі;
  • Фарміраванне базы таленавітых майстроў, папулярызацыя іх творчасці.

 

Да удзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як традыцыйнага, так і сучаснага накірунку, выкананыя ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў.

Даты правядзення: з 1 па 20 красавіка 2022 года.

Работы ўдзельнікаў будуць прадстаўлены на выніковай выставе, якая адбудзецца 22 красавіка падчас правядзення мерапрыемства «Свята вярбы і выцінанкі».

Скачать инструкцию конкурса и заявку можно ЗДЕСЬ

Пролистать наверх