З 19 па 25 лістапада 2020 года ў Цэнтры рамёстваў “Спадчына” пройдзе тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці “Палітра майстэрства”.

Яго мэта – азнаямленне зацікаўленых з асаблівасцямі некаторых відаў традыцыйнай і сучаснай рамеснай дзейнасці, прыцягненне ахвотных да ўдзелу ў студыях Цэнтра рамёстваў.
У рамках тыдня запрашаем наведаць персанальную выставу “Вар’яцкі шляпнік” майстра народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт” Казакевіч Таццяны. На выставе прадстаўлены фантазійныя галаўныя ўборы, якія выкананыя ў тэхніцы мокрага валяння воўны.

Таксама запрашаем на майстар-класы, якія будуць працаваць па наступным графіку:

🍁19 лістапада – “Саламяны рамбічны “павук”, саломапляценне;
🍂20 лістапада – “Керамічная салонка, кераміка
🍁23 лістапада – “Лістапад” (тэхніка ваўняная акварэль), валянне з воўны
🍂24 лістапада – “Дрэва жыцця”(тэхніка габелена), ткацтва
🍁25 лістапада – «Бранзалет», мастацкая апрацоўка скуры.

Пачатак майстар-класаў у 15.00 і 18.00 гадзін.

Удзел у майстар- класах БЯСПЛАТНЫ.

Дадатковая інфармацыя і папярэдні запіс на майстар- класы па тэлефонах:
68-38-20;
68-38-21

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх