Запрашаем на адкрыццё выставы аднаго з самых знакамітых гарадзенскіх мастакоў Анатоля Скамарошчанка, якая пройдзе з 01.10 па 24.10.2020 г.. Вернісаж адбудзецца 1 кастрычніка ў 18:00.

Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Гродна. Ён вельмі
любіў маляваць і ляпіць, таму кінуў музычную школу, а на сабраныя
«школьныя» грошы купляў фарбы і алоўкі. І маляваў, маляваў… – нават
уночы, употай пад святлом месяца…

Пра сябе Анатоль гаварыў так:
«Я – мастак, таму магу бачыць не як у люстэрку, а заўважыць нейкую сваю
альбо схаваную праўду. У чалавека бываюць таямніцы, і раскрыць іх – гэта
задача мастака. Гэтым мы адрозніваемся ад фотаапаратаў. І не абавязкова мы
раскрываем радасны бок чалавека».

Некаторыя факты з біяграфіі:
• У 1970 г. паставіў бацькоў перад фактам, што ён паступіў у Мінскае
мастацкае вучылішча імя. Глебава. Пасля паспяховага заканчэння прыехаў вучыць вясковых дзетак маляванню і чарчэнню. Яны былі ад яго ў захапленні, але працаваў Анатоль у Валеўскай школе нядоўга – не адпавядаў школьнай сістэме…
• У 1976-1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры «ДПМ», па спецыяльнасці «Кераміка». Яго дыплом «Метамарфозы» да сённяшняга часу захоўваецца ў архіве Акадэміі Мастацтваў і не раз выстаўляўся ў музеі акадэміі, як і цудоўныя малюнкі з натуршчыкаў, паглядзець на якія прыходзілі студэнты-графікі.
• У 1981 г. Анатоль вяртаецца ў родны горад і выконвае шэраг работ ў галіне керамікі ў Мастацкім камбінаце. Затым займаецца распрацоўкай мэблі і інтэр’ераў, а таксама іх роспісам, унутранай і знешняй рэкламай, графічным дызайнам, скульптурай.
• З 1997 г. з’яўляецца членам Саюзу дызайнераў Рэспублікі Беларусь.
• У 1999-2003 гг. выкладае ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў на спецыяльнасці «Кераміка».
• Асноўным напрамкам у творчасці з’яўляецца жывапіс.




Анатоль не толькі арыгінальны Мастак, але і Чалавек. Яго любілі, і таму да
яго ў майстэрню сцякаліся людзі розных узростаў, прафесій, і кожны раз
нараджалася нешта Новае… Быў ён, як гаварылі сябры, вялікім Казачнікам! А
сімвалы-карціны заўсёды выражалі глыбіню думкі.
«Глыбокія рэкі цякуць не спяшаючыся», – любіў паўтараць Мастак.
Так і жыў, так і пайшоў ў свой
Свет – 1 кастрычніка 2019 года…

Гродзенская выставачная зала шчыра запрашае Вас на выставу Анатоля Скамарошчанка “Жывапіс”, якая пройдзе з 01.10 па 24.10.2020 г..
Вернісаж адбудзецца 1 кастрычніка ў 18:00.

Гродна, вул. Ажэшкі, 38
Штодня 10:00 – 19:00
+375 (152) 62-29-82

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх