26 верасня ў 14 гадзін Цэнтр рамёстваў “Спадчына” запрашае на Свята традыцыйных рамёстваў.

Нам, беларусам, засталася багатая і невычэрпная культурная спадчына – традыцыйныя рамёствы. У іх увасобілася жывая душа народа, яго вопыт і эстэтычны густ. Сучасныя майстры доўжаць традыцыі рамеснай справы продкаў.

Адметнай асаблівасцю Свята традыцыйных рамёстваў 2020 года стане знаёмства жыхароў і гасцей горада з традыцыйнымі рамёствамі г. Гродна і Гродзенскай вобласці ( Лідскага і Гродзенскіх раёнаў).

На Свяце будзе арганізавана работа майстроў, якія пазнаёмяць гасцей з асаблівасцямі свайго рамяства. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у майстар- класах па ткацтву, саломапляценню, лозапляценню, ганчарству, кавальству, выцінанцы.

Парадуе гасцей канцэртная праграма з удзелам калектываў г. Гродна і Гродзенскай вобласці: народнага фальклорнага калектыва «Жывіца» Гродзенскага раённага культурна – інфармацыйнага цэнтра (філіял “Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці”), фальклорны гурт “Талер” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль песні “Нёман” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Падчас Свята адбудзецца выстава – кірмаш, дзе можна набыць вырабы майстроў-рамеснiкаў, пройдуць конкурсы і віктарыны, пераможцы якіх атрымаюць ўзнагароды.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх