Выставачная зала запрашае!

З 3 па 22 сакавіка пройдзе выстава майстроў народнай творчасці і майстакоў “Вытокі натхнення”. Разьба па дрэве, вышыўка, кераміка, кавальства, жывапіс i шмат іншых накірункаў мастацтва прадстаўлены на выставе “Вытокі натхнення” Народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і майстакоў ”Гарадзенскі каларыт”. З натхненнем і майстэрствам ў выставе прынялі ўдзел больш за 100 аўтараў.

Сярод удзельнікаў ёсць як даўно вядомыя майстры, так і новыя імены тых гродзенцаў, якія толькі спасцігаюць асновы майстэрства. Усе выстаўленыя работы зроблены сваімі рукамі, а таму унікальныя і непаўторныя. Выстава “Вытокі натхнення” не пакіне абыякавымі наведвальнікаў і прыцягне іх увагу да шматграннага свету мастацтва.
Урачыстае адкрыццё пройдзе 3 сакавіка ў 17:30!!!
Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых гасцей!

Выстава будзе працаваць з 3 па 22 сакавіка.
У дзень адкрыцця выставы ўваход бясплатны!

Наш адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 38
тэл. 62-29-82
Графік працы: з 10.00 да 19.00 без выхадных

Кошт уваходнага білета:
Дарослы білет – 2.5 руб.
Студэнцкі – 2 руб.
Дзіцячы – 1 руб.
Дзеці да 7 гадоў, ветэраны працы, вайскоўцы, інваліды, удзельнікі ВАВ, удзельнікі Афганскай вайны, асобы пацярпелыя пры аварыі на Чернобольской АЭС – бясплатна

 

 

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх