Акустычны тур у падтрымку беларускамоўнага альбома «Падзяка сэрца», адбыўся ў Гарадскім цэнтры культуры, вул. Дзяржынскага 1.

Яшчэ нядаўна акустычныя аранжаванні папулярных песень артысты выпускалі толькі ў якасці прыемнага бонуса для самых адданых прыхільнікаў. Цяпер гэта – новы трэнд, які немагчыма ігнараваць.

Асаблівая атмасфера, новыя песні і добра вядомыя хіты ў незвычайным гучанні забяспечылі непаўторнае ўспрыманне музыкі.

UZARI – артыст, які адмовіўся ад звыклых стэрэатыпаў айчыннай эстрады і знаходзіць свайго слухача дзякуючы асаблівай энергетыцы выканання, якая не пакінула нікога абыякавым.

UZARI – музыка, спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанне 2015», удзельнік украінскага шоу «Голас країни», уладальнік музычных прэмій.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх