Культурны цэнтр “Фестывальны” запрашае 17 мая ў 17.30 на ўрачыстае адкрыццё выставы дэкаратыўнага мастацтва “Лён, лёс, летуценні”.
Лён вызначыў творчы лёс аўтара выставы Таццяны Козік з Полацку. Глыбіня адценняў і колераў лёну, багацце фактур дапамаглі ажыццявіць бясконцыя летуценні.
Таццяна Козік выбрала чысціню – чысціню матэрыяла і сродкаў выканання, натуральныя колеры і адценні. Графіка малюнкаў на тканіне перадае розныя настроі і пачуцці. А ў калекцыі адзення аўтар паспрабавала ажыццявіць сваю мару – перанесці паэтычны настрой у матэрыяльныя рэчы штодзённага карыстання.
Выстава будзе працаваць з 17 мая па 9 ліпеня.Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага прагляду.
Культурный цэнтр “Фестывальны”
Час працы: 10:00-19:00
Адрас: г. Гродна, вул. Тэльмана, 4
тэл. +375 (152) 71-85-37
e-mail: kcFestivalny@tut.by