XII фолк-конкурс «Гарадзенская Беларусачка-2019» прайшоў 13 красавіка ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. 

За тытул самай беларускай гарадзенкі змагаліся шэсць удзельніц – студэнткі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў Гродна.
Прыгажуні прадстаўлялі сябе праз конкурс творчых відэавізітовак, здзіўлялі журы творчымі нумарамі і сваімі праэктамі, распавядалі пра беларускіх міфічных істот у тэатральных міні-пастаноўках, дэманстравалі веданне нацыянальнай беларускай кухні, дэфілявалі ў народных касцюмах, аформілі ўласную выставу.
У выніку ўладальніцай васільковай кароны і тытула «Гарадзенская Беларусачка – 2019» стала Маргарыта Сецько, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая зараз вучыцца на першым курсе філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Таксама Маргарыта стала “Міс глядацкіх сімпатый”.
Тытул першай віцэ-міс быў прызначыны Івоне Курчэўскай, студэнтцы Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Трэцяе месца ў конкурсе заняла Кацярына Русак з Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна- тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.
“Міс творчасць” Юлія Будзько, навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
“Міс грацыя” Дыяна Кахель, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
“Міс фота” Аліна Ляўковіч, навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Дзяўчыны атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурса, а таксама ад спонсараў і партнёраў праекта.
Вялікая падзяка выказваецца галоўным спонсарам конкурсу Адкрытаму Акцыянернаму Таварыству “Гродзенскі мясакамбінат”.
Таксама інфармацыйнаму партнёру конкурса – тэлерадыёвяшчальнаму каналу “Гродна Плюс”.
За дапамогу ў арганізаці і падрыхтоўцы да конкурса вялікая падзяка выказваецца парнтерам:
-Студыя прыгажосці “Dollface”;
-Аўтамабільнаму дому “Кардэна”;
-Мадэльнаму агенцтву “Lookmodels.by”;
-Гродзенскаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму каледжу бытавога абслугоўвання насельніцтва;
-Тэатру моды “Папараць кветка” установа адукацыі “Гімназія №10 г.Гродна”;
-Магазіну жаночай бялізны “Verally”;
-Рэстарану хуткага харчавання “MC Doner”;
-Кафэ “Вялікі буфет”;
-Дастаўцы сушы “Норі”;
-Буціку эксклюзіўных падарункаў і фларыстыкі “ВеронГалі”;
-Турыстычной фірмы “5 зорак”;
-Французкай касметычнай кампаніі “Yves Rocher”;
-Касметычнай кампаніі “Mary Kay”.

ФОТА: СЯРГЕЙ БАРУШКА
https://vk.com/album-179893789_262574523

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх