Выставачная зала (вул. Ажэшка, 38) запрашае 18 красавіка ў 17.30 на ўрачыстае адкрыццё выставы “Сопат − горад мастакоў”

Выстава “Сопат − горад мастакоў” уяўляе сабой своеасаблівы зрэз сучасных творцаў з польскага горада Сопат. Выставу складаюць працы двух груп мастакоў. Першая група складаецца з мастакоў маладога і сярэдняга ўзросту, такіх як Аліцыя Даманьска, Філіп Калькоўскі, Марэк Акраса, Ганна Рэйнерт, Ёана Русінэк і Ёана Застружна. Другая група − з былых і цяперашніх выкладчыкаў Гданьскай акадэміі мастацтваў: Кейстут Беражніцкі, Юзэф Чарняўскі, Хенрык Чэсьнік, Роберт Флорчак і Мацей Свішэўскі. Марыя Кучыньска ўваходзіць у групу выдатных мастакоў Сопата, дадаючы выставе шык сваёй скульптурай і малюнкамі на картоне. На выставе таксама будуць прадстаўлены працы цяпер ужо нябожчыкаХенрыка Мандраўскага, які ў асноўным пісаў фігуратыўныя кампазіцыі, ню і радзей краявіды. Прадстаўлены ў Выставачнай зале і яго трыпціх на марскую тэматыку «На пляжы», унікальны на фоне яго ж творчасці.
Творы мастакоў з Сопату ахопліваюць амаль увесь спектр самых розных тэхнік, тэмаў і інтарэсаў. Пачынаючы ад рэалізму (Беражніцкі, Калькоўскі, Акраса, Рэйнерт), мастакі схіляюцца ў бок мастацтва сюррэалізму з моцным эмацыйным зарадам (Чэсьнік, Кучыньска, Свішэўскі, Застружна), а таксама геаметрычнай і экспрэсіянісцкай абстракцыі (Чарняўскі, Даманьска). Такім чынам, выстава «Сопат − горад мастакоў» стане падарожжам па стылях і накірунках, якія глыбока ўкараніліся ў авангардзе дваццатага стагоддзя.

Выстава будзе працаваць з 19 красавіка па 12 мая.

Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага, цікавага і пазнавальнага прагляду.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх