“Выставачная зала” (вул. Ажэшка, 38)  запрашае 2 красавіка ў 17.30 на ўрачыстае адкрыццё выставы “Нябачаная Літва» Маруса Ёвайшы

Марус Ёвайша − на міжнародным узроўні прызнаны літоўскі фатограф і выдавец. Яго першая кніга фатаграфіі «Нябачаная Літва», апублікавана ў 2008 годзе, стала бестселерам,перакладзена на 11 моў і прадстаўлена больш чым у 30-ці краінах. Тагачасны прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Валдас Адамкус сумесна з урадам Літоўскай Рэспублікі узнагародзіў аўтара прэстыжнай Нацыянальнай прэміяй − за ўклад у фарміраванне вобраза Літвы ў свеце і садзейнічанне ў сферы турызму. Акрамя гэтага, Ёвайша выпускаў фотаальбомы аб Мексіцы і Белізе, а таксама аб жывапісных ландшафтах Кубы − ён стаў першым чалавекам у гісторыі гэтай краіны, які атрымаў дазвол на маштабныя здымкі з вышыні птушынага палёту.
Аўтар актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Літвы, з’яўляецца перакананым прыхільнікам экалагічных паводзінаў, здаровага ладу жыцця. І такую свядомасць разам з жонкай Брыгітай ён прывівае і сваім чатыром дзецям. Па ініцыятыве Маруса Ёвайшы ў самым цэнтры краіны, каля горада Кедайняй былі высаджаны дзесяткі тысяч дрэў, якія сфармавалі дуброву «Нябачаная Літва».
Як выглядае Літва ў XXI стагоддзі? Новае выданне не толькі раскрывае выразнасць ландшафтаў краіны, яе ўнікальную культурную спадчыну, але і дазваляе зазірнуць у будучыню, якая ствараецца нашымі сучаснікамі. Захапляльныя дух віды Балтыйскага мора і выдмаў Куршскай касы, вытанчаных выгібаў рэк, панарам гарадоў і мястэчак незвычайнай прыгажосці − усё гэта было знята аўтарам з паднябесся ў чароўныя гадзіны гульні святла, у розныя часы сутак і года. Праз аб’ектыў фатографа-мастака гледачу прадстаўлены і сучасныя дасягненні Літвы − у галіне навуковых даследаванняў, робата- і лазернай тэхнікі, оптыкі, бія- і інфармацыйных тэхналогій, радыёэлектронікі, прамысловых інавацый і разумнага дызайну. Фатаграфіі тэхнічных навін пераплятаюцца з даўніной, з унікальнымі прыкладамі літоўскага народнага мастацтва − гэта мудрагеліста размаляваныя велікодныя яйкі, алейныя маскі, яркія флюгеры, традыцыйныя вербы, археалагічныя знаходкі. І мноства іншых, якія выклікаюць візуальную асалоду праяў багатага культурнай спадчыны народа.

Выстава будзе працаваць з 2 красавіка па 16 красавіка.Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага, цікавага і пазнавальнага прагляду.

 З павагай,
Ірына Сільвановіч
Выставачная зала
Час працы: 10:00-19:00
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшка, 38
тэл. +375 (152) 72-07-42

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх