9 красавіка Цэнтр спадчыны запрашае на адкрыццё цудоўнай персанальнай выставы «Шэдэўры прыгажосці» кіраўніка студыі “Майстрыха” Алены Маліноўскай.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены вырабы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, такія як бісярапляцення і мастацкая апрацоўка скуры. Умелае дакрананне рук майстра, творчы падыход і неабмежаваныя фантазіі нараджаюць непаўторныя па прыгажосці творы: кветкі, дрэвы, розныя жаночыя ўпрыгожванні, аплікацыі са скуры, вокладкі для пашпарта, штодзённік і многае іншае.
Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых гасцей!
Выстава будзе працаваць да 30 красавіка.

Месца: Гродна, вул. Рэйманта, 12
Тэлефон для даведак: 68-38-20, 68-38-23

 

 

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх