13 красавіка будзе праходзіць XII фолк – конкурс «Гарадзенская Беларусачка».

Красавік 2019 года ў Гродна пачнецца па-асабліваму: з сапраўднай беларускай жаночай прыгажосці. Менавіта 13 красавіка будзе праходзіць XII фолк – конкурс «Гарадзенская Беларусачка», які праводзіцца адзін раз у два гады.
Фолк – конкурс «Гарадзенская Беларусачка» – гэта ўнікальны ў сваім родзе конкурс, бо ён не з’яўляецца конкурсам прыгажосці. Галоўныя крытэрыі ацэнкі ўдзельніц – нацыянальная самасвядомасць, веданне беларускіх традыцый, культуры, валоданне роднай беларускай мовай.
Сем прыгажунь, навучэнак і студэнтак сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў города будуць змагацца за тытул «Гарадзенская Беларусачка – 2019». Кожная ўдзельніца пакажа сябе на сцэне «Канцэртнай залы» Гродзенскага гарадского цэнтра культуры.
Вас чакае маштабнае яркае шоу – свята ісцінай грацыёзнасці і элегантнасці. А таксама выступленне ад запрошанага госця Віталя Варанко, удзельніка тэлевізійных праектаў Рэспублікі Беларусь, Расіі і Польшчы, удзельніка папулярнага конкурсу талентаў у Велікабрытаніі «Britain’s Got Talent», удзельніка адборачных тураў на конкурсах «Еўрабачанне».

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх