У народнага аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт” чарговыя перамогі.

5 красавіка на плошчы Савецкай адбылося рэгіянальнае свята-
кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”.
У свяце актыўны ўдзел прынялі члены народнага аматарскага
аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі
каларыт”. Удзельнікі прадставілі велікодныя кошыкі і ўпрыгожанні для іх,
яйкі з гліны, пап’е-машэ, дрэва, пісанкі воскам, яйкі, упрыгожаныя
бісерам, вышытыя і вязаныя вырабы і іншае. Аб’яднанне атрымала
дыплом удзельніка свята.
Народны майстар Рэспублікі Беларусь Дамініка Кавалёнак
прадставіла міні-выставу велікодных вербаў, якім нададзены статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Вырабы
адзначаны дыпломам 1 ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных
вербаў”.
У рамках свята-кірмашу адбыўся конкурс тэматычных вырабаў. У
намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных яек” дыплом 3 ступені атрымала
ўдзельніца аб’яднання Галіна Ярашчук. У намінацыі “Лепшыя велікодныя
кошыкі” дыплом 2 ступені атрымала таленавітая сям’я майстроў
лозапляцення Наталлі і Андрэя Піваварчыкаў.

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Пролистать наверх