Спектакль “Вужыная каралева”

Спектакль "Вужыная каралева"

Цэнтр рамёстваў «Спадчына» запрашае прыхільнікаў традыцыйнай культуры на спектакль лялечнага тэатра «Батлейка» па матывах казкі У. Караткевіча «Вужыная каралева».

Традыцыйны фальклорны сюжэт казкі аўтар напоўніў арыгінальнымі вобразамі і дэталямі. "Вужыная каралева" прагучыць на беларускай мове. Глядач не застанецца абыякавым да лёсу герояў і акунецца ў атмасферу захапляльнага беларускага фальклору.

Дата: 2 сакавіка;
Час: 18:00;
Адрас: г. Гродна, вул. Рэйманта, 12;
Тэлефон для запісу: 68-38-21.

Пролистать наверх