
З 24 па 28 сакавіка 2025 года ў Цэнтры рамёстваў «Спадчына» пройдзе тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці «Палітра майстэрства». Яго мэта – знаёмства і пазнанне некаторых відаў традыцыйнай і сучаснай рамеснай дзейнасці.
Запрашаем на майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву: саломапляценню, кераміцы, валянню воўны, ткацтву, выцінанке.
Удзел у майстар-класах бясплатны (абавязковы папярэдні запіс)
Даты правядзення: з 24 па 28 сакавіка 2025 года
Час: 14:00 і 17:00 гадзін
Адрас: Цэнтры рамёстваў «Спадчына», вул. Рэйманта, 12
Дадатковая інфармацыя і запіс на майстар-класы па тэлефонах: 68-38-20, 68-38-21, +375 (29) 242-08-18