Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” 2024

27 красавіка на пляцоўцы ля маладзёжнага цэнтра "Гродна" прайшло рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. Цэнтр рамёстваў "Спадчына" падрыхтаваў выставу вырабаў з саломкі, вярбы, вытынанак і іншых вырабаў, так ці інакш звязаных з гэтым святам. Акрамя таго, для ўсіх жадаючых быў прапанаваны майстар-клас па вырабе вялікоднай вярбы.

Без узнагарод не абышлося. Дыплом рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» у намінацыі "Лепшая калекцыя сучасных велікодных яек" атрымала Ярэмчык Марына Янаўна, удзельніца майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт".

Віншуем!

Пролистать наверх