Свята вярбы і выцінанкі

Свята вярбы, 18 апреля

Паважаныя жыхары і госці нашага горада! Цэнтр раместваў "Спадчына" запрашае Вас 18 красавіка ў 16.00 гадзін на "Свята вярбы і выцінанкі".
У Цэнтры раместваў захоўваюць і доўжаць традыцыі нашых продкаў. На свяце будуць прадстаўлены два накірункі дэкаратыўна-  прыкладнога мастацтва, якія ўнесены ў спіс нематэрыяльна- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Гэта выраб велікодных вербаў і выцінанка, як від мастацтва, які прысутнічаў і быў вельмі папулярны ў нашых продкаў.
У рамках мерапрыемства адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва "Велікодная вярба".

Запрашаем Вас 18 красавіка 2024 г. у 16:00 у "Цэнтр раместваў "Спадчына" па адрасу: г. Гродна, вул. Рэйманта, 12.
Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 80152683821, 80292420818

@centr_remesel_naslediye

Пролистать наверх