Персанальная выстава “Палессе” Анастасіі Чадзій

Палессе

З 4 красавіка ў Гродзенскай выставачнай зале пачынае працаваць персанальная выстава “Палессе” Анастасіі Чадзій.

“Працы напоўненыя дзіцячымі ўспамінамі і цяплом, родам з Палесся”, – так гаворыць Анастасія пра сваю выставу.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 35 твораў аўтара. Гэта і пяшчотная кераміка, і па-сапраўднаму вядомыя работы выкананыя ў тэхніцы ляўкас і т.д.

Адкрыццё выставы адбудзецца 4 красавіка (чацвер) а 18-й гадзіне ў Гродзенскай выставачнай зале.
Анастасія правядзе для наведвальнікаў экскурсію па выставе.
Уваход на адкрыццё (з 17:30 да 20:00) вольны.

Выстава працуе па 21 красавіка.
Штодня з 9:00 да 20:00.

Кошт білетаў:
Дарослыя - 4,00 р.
Студэнты, навучэнцы - 3,00 р.
Школьнікі - 2,00 р.
Дзеці да 7 гадоў, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАВ - бясплатна.

Тэлефоны для даведак:
+375295497905
+375152622982

@vystauka_zal

Пролистать наверх