7 мая ў Гродзенскай выставачнай зале адкрываецца выстава "Вясна перамогі. Погляд праз пакаленні", прысвечаная Дню Перамогі, абагульняючы драматызм ваенных гадоў, прасякнута перажываннямі сучасніка за чалавечыя страты на вайне, услаўленнем савецкага чалавека-пераможцы.
Беларусь – рэспубліка вялізных разбурэняў і страт, звязанных з самай страшнай вайной, рэспубліка гераічнай партызанской барацьбы, таму тэма Вялікай Айчыннай вайны, што пакінула свой трагічны след у лёсах амаль кожнай сям’і і прынесла людзям невыносныя пакуты, і сёння нікога не пакідае раўнадушным і ніколі не траціць сваёй актуальнасці.
На выставе “Вясна Перамогі. Погляд праз пакаленні” у розных па жанрах і тэхніках, вобразнай структуры творах беларускіх мастакоў знайшлі адлюстраванне і ўрачыстая Перамога з яе героямі, і смутак пра загінуўшых, і боль людзей, якія правялі на фронт блізкіх, і цяжкія гады пасляваенных разбурэнняў - усе гетыя работы аб’яднаныя ідэяй захавання міру на планеце, сцвярджэнне непраходзячай каштоўнасці жыцця.
Уваход на адкрыццё бясплатны.
Адкрыццё выставы: 7 мая 2024 года
Час адкрыцця: 17:30
Даты працавання: 7 - 26 мая
Адрас: вул. Ажешкі, 38
Тэлефоны для даведак:
+375 (29) 549-79-05, +375 (152) 62-29-82