4 красавiка ў Гродзенскай выставачнай зале пачала працаваць персанальная выстава “Палессе” Анастасіі Чадзій.
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 35 твораў аўтара. Гэта і пяшчотная кераміка, і па-сапраўднаму вядомыя работы выкананыя ў тэхніцы ляўкас…
“Працы напоўненыя дзіцячымі ўспамінамі і цяплом – родам з Палесся”, – так гаворыць Анастасія пра сваю выставу.
Выстава “Палессе” працуе па 21 красавіка 2024 г.